Маўленчае развіццё дашкольнікаў у Беларусі адбываецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя.
Для большасці дзяцей першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, мець зносіны з акружаючымі іх людзьмі, з’яўляецца руская мова, а беларуская мова выступае для іх як другая. У той жа час беларуская мова асэнсоўваецца ў грамадстве як родная мова, нааснове якой ажыццяўляецца нацыянальна-культурная сацыялізацыя дзяцей.
Для меншай часткі дзяцей, галоўным чынам ў сельскай мясцовасці, першай мовай з’яўляецца беларуская, праўда, часта не чыстая, а змешаная з рускай. Генетычная і псіхалагічная (з боку эмацыянальнага стаўлення да абедзвюх моў) блізкасць рускай і беларускай моў, асаблівасці руска-беларускага білінгвізму патрабуюць спецыфічных падыходаў да развіцця рускага і беларускага маўлення дашкольнікаў. Асаблівай ўвагі патрабуе навучанне дзяцей з рускамоўных сем’яў беларускай мове як другой роднай.
Білінгвізм (двухмоўе)– валоданне дзвюма мовамі.
Білінгвізм натуральны і штучны (як вынік навучання).
Білінгвізм аўтаномны і змешаны.
Аўтаномны - білінгв выразна дыферэнцыруе моўныя сістэмы, на якіх гаворыць. Пераход ад стварэння тэкста на адной мове да стварэння на другой адбываецца шляхам пераключэння з механізма адной мовы на другі.
Змешаны - білінгв недакладна проціпастаўляе сістэмы абедзвюх моў, дзве моўныя сістэмы з’яўляюцца ўзаемапранікальнымі, што прыводзіць да інтэрферэнцыі - неадвольнага змешвання сродкаў дзвюх моў у вонкавым маўленні.
Білінгвізм рэцэптыўны – здольнасць чалавека ўспрымаць і разумець маўленне на другой мове.
Білінгвізм рэпрадуктыўны – здольнасць чалавека ўзнаўляць пачутае або прачытанае на другой мове.
Білінгвзм прадуктыўны – здольнасць чалавека самастойна будаваць высказванні, якія дазваляюць дасягнуць узаемаразумення.
Двухмоўная асоба – білінгв, чалавек, які валодае ў роўнай або прыблізна роўнай ступені дзвюма мовамі як роднымі.
Па матэрыялах Н.С. Старжынскай
разгарнуць » / « згарнуць