Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Парадак прыёму дзіцяці ва ўстанову

Прыём дзяцей ва ўстанову дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці свабодных месцаў.

Прадастаўляюцца наступныя дакументы:

- заява законнага прадстаўніка выхаванца;

- накіраванне ў дзяржаўную ўстанову адукацыі, выдадзенае аддзелам па адукацыі Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта;

- медыцынская даведка аб стане здароўя;

- заключэнне Дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (для спецыяльных груп, груп інтэграванага навучання і выхавання).

Прыём дзіцяці ва ўстанову дашкольнай адукацыі афармляецца загадам кіраўніка ўстановы дашкольнай адукацыі. Камплектаванне груп установы дашкольнай адукацыі і перавод выхаванцаў з адной групы ў другую ажыццяўляецца штогод на пачатак навучальнага года (1 верасня).

 

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта